Віншуем украінскіх калег з Днём незалежнасці Украіны!

Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства шчыра віншуе нашых калег, сяброў і суседзяў – украінцаў з Днём незалежнасці Украіны!

Гэта свята — сiмвал вашай непахіснай волі, суверэнітэту і барацьбы за свабодную будучыню.

Сёння Украіна абараняе не толькі свае межы, але і агульныя дэмакратычныя каштоўнасці ўсяго нашага рэгіёна.

Асобна варта адзначыць важную ролю грамадзянскай супольнасці Украіны і Украінскай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
Ваша рэформатарская энергія, экспертнасць і праца мацуе ўстойлівасць дзяржавы ў найбольш складаныя часы. Набліжае еўрапейскую інтэграцыю, будуючы моцныя дэмакратычныя інстытуты, развівае рэгіянальную салідарнасць, выконваючы ролю надзейнага моста паміж грамадзянскімі супольнасцямі краін Усходняга партнёрства і Еўрапейскім Саюзам.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Scroll to Top