Дыялог па пытаннях пашырэння правоў і магчымасцей жанчын у палітыцы і барацьбы з гендэрнай дэзінфармацыяй


8–10 верасня 2026 г. | анлайн


Запрашаем прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) з краін Усходняга партнёрства далучыцца да рэгіянальнага анлайн-дыялогу, арганізаванага праектам EU4Gender Equality Reform Helpdesk (Фаза II) пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і рэалізацыі NIRAS.


У мерапрыемстве возьмуць удзел АГС з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, якія працуюць у сферах гендэрнай роўнасці, правоў жанчын, правоў ЛГБТКІ+ і падтрымкі ўразлівых груп.


На працягу трох анлайн-сесій удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць:
 Бар’еры для ўдзелу жанчын у палітыцы — інстытуцыйныя, фінансавыя і культурныя перашкоды і шляхі іх пераадолення;
 Гендэрную дэзінфармацыю — механізмы яе распаўсюджвання, deepfake-тэхналогіі і сэксуалізаваныя наратывы;
 Фізічныя і лічбавыя пагрозы — рызыкі, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў палітыцы, і неабходныя механізмы абароны.


Фармат прадугледжвае кароткія прэзентацыі, мадэраваныя тэматычныя дыскусіі і супольную выпрацоўку рэгіянальных рэкамендацый. Запланаваны тры анлайн-сесіі, кожная працягласцю 4 гадзіны (9:00–13:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе (Брусель)). Мовы: англійская з сінхронным перакладам на армянскую, азербайджанскую, беларускую, грузінскую, румынскую і ўкраінскую.

Рэгістрацыя:  https://forms.gle/eCD3PCNi8DmbxumG8


Апошні тэрмін рэгістрацыі: 6 верасня 2025 г.
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце ліст са спасылкай. Калі ласка, захавайце спасылку і выкарыстайце яе, каб далучыцца да дыялогу 8–10 верасня 2026 г.
 
Далучайцеся да дыялогу, каб падзяліцца сваім вопытам, абмеркаваць агульныя выклікі і разам выпрацаваць рашэнні для пашырэння ўдзелу жанчын у палітыцы і супрацьдзеяння гендэрнай дэзінфармацыі.

Scroll to Top