Хто сёння штодня абараняе дэмакратыю, правы чалавека і свабоду? Хто працягвае працаваць для людзей і супольнасцяў, нягледзячы на рэпрэсіі, ціск і складаныя ўмовы? Запрашаем арганізацыі – сябры Беларускай нацыянальнай платформы вылучыць лепшых!
EaP Civil Society Award 2026 — прэмія Усходняга партнёрства, якая з 2018 года адзначае смелую і важную працу арганізацый грамадзянскай супольнасці з краін рэгіёну.
Прэмія прызначаная для тых, хто ўмацоўвае дэмакратыю, абараняе правы і свабоды, развівае грамадзянскую супольнасць, падтрымлівае ўразлівыя супольнасці і спрыяе рэформам і еўрапейскай інтэграцыі.
Сярод папярэдніх лаўрэатаў — Беларуская асацыяцыя журналістаў, адзначаная ў 2023 годзе за паслядоўную абарону незалежнай журналістыкі, свабоды медыя, дэмакратыі і правоў чалавека ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій. У 2020 годзе ўзнагароду атрымала грамадзянская супольнасць Беларусі — за дапамогу ахвярам рэпрэсій пасля падзей 2020 года.
Як адбываецца адбор?
Вылучайце кандыдатаў, якія адпавядаюць крытэрам і вартыя гэтай узнагароды да 00.00 гадзін 06.09 праз форму.
- Пасля дэдлайна будзе праведзена галасаванне сярод сябраў БНП. Мы запоўнім заяўку на арганізацыю, за якую прагаласуе найбольш галасоў і адправім ў сакратарыят Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства з інфармацыяй, што гэты выбар падтрыманы многімі арганізацыямі.
- Сакратарыят Форуму правярае пададзеныя кандыдатуры і перадае іх Кіраўнічаму камітэту. Пазней менавіта Кіраўнічы камітэт галасуе і вызначае пераможцу.
Таксама вы можаце самастойна вылучыць арганізацыю і скласці абгрунтаванне. Інфармацыя пра гэтую працэдуру была адаслана саркатарыятам ФГС УП 17 жніўня.
Хто можа быць намінаваны?
Арганізацыя павінна:
- быць сябрам EaP CSF;
- быць непартыйнай;
- мець дзейнасць, якая адбывалася ў перыяд з лістапада 2025 да лістапада 2026 года;
- нельга вылучаць саміх сябе.
Асабліва вітаюцца арганізацыі, якія працуюць у некалькіх краінах Усходняга партнёрства.
Узнагарода — гэта магчымасць публічна сказаць: «Мы бачым вашу працу. Мы цэнім вашу мужнасць. Ваша дзейнасць мае значэнне».
Калі побач з вамі ёсць арганізацыя, якая сёлета сапраўды заслугоўвае такога прызнання, — не пакідайце яе працу без увагі. Намінуйце тых, хто працягвае абараняць дэмакратычныя каштоўнасці і падтрымліваць людзей нават у самых складаных умовах.




