Арганізацыя CSO Fusion разам са сваімі партнёрамі прадставіла трэці выпуск Дайджэста даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Выданне ахоплівае перыяд з 2021 па 2024 год – час, які стаў сапраўдным выпрабаваннем для беларускага грамадскага сектара. За гэтыя гады каля дзвюх тысяч некамерцыйных арганізацый (НКА) былі ліквідаваныя, некаторыя аналітычныя і даследчыя цэнтры атрымалі статус «экстрэмісцкіх фармаванняў», а шэраг вядомых беларускіх даследчыкаў апынуліся за кратамі.

24 погляды на грамадзянскую супольнасць
Дайджэст змяшчае 24 даследаванні, якія ахопліваюць самыя розныя аспекты: ад аналізу самой грамадзянскай супольнасці да ўмоваў, што ўплываюць на яе дзейнасць.
Кожнае даследаванне прадстаўлена ў максімальна сціслым выглядзе: тут знойдзеце галоўныя прынцыпы метадалогіі, пастаўленыя праблемы і ключавыя высновы. Гэта выдатная магчымасць хутка азнаёміцца з апошнімі тэндэнцыямі і выклікамі.
Укладальнікі і выдаўцы Дайджэста выказваюць шчырую ўдзячнасць кожнаму даследчаму цэнтру і няўрадавай арганізацыі, чые працы ўвайшлі ў зборнік. Іх самаадданая праца і ўнёсак у вывучэнне зменлівай рэчаіснасці Беларусі пачатку 2020-х гадоў бясцэнныя.
З поўным тэкстам Дайджэста даследаванняў АГС 2021-2024 і з дадатковай інфармацыяй з папярэдніх выпускаў Дайджэстаў за 2018-2019 і 2019-2020 гады можна азнаёміцца па спасылцы https://csofusion.org/dajdzhest-dasledavannyau…/