Вопыт краін Усходняга партнёрства для дэмакратычнай устойлівасці ЕС

Што можа умацаваць устойлівасць дэмакратыі? Унікальным досведам адстойвання дэмакратычных каштоўнасцей пад ціскам і нападамі падзяліліся прадстаўнікі Беларускай нацыянальнай платформы разам з партнёрамі іншых нацыянальных платформ у закрытай экспертнай дыскусіі «Выпрабаванне дэмакратычнай устойлівасці: урокі для ЕС ад суседзяў, якія падвяргаюцца нападам» (Украіна, Малдова, Арменія, Беларусь). Арганізатары мерапрыемства: Рада знейшняй палітыкі “Украінская Прызма” (Украіна), Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе (Беларусь), Платформа ініцыятыў у галіне бяспекі і абароны (Малдова) ды іншыя партнеры.

Еўрапейскі Саюз знаходзіцца ў працэсе перафармулявання свайго набору інструментаў для ўмацавання дэмакратычнай устойлівасці ў адказ на эскалацыю кагнітыўных і гібрыдных пагроз. Новая праграма “Еўрапейскі Шчыт дэмакратыі” прызначана для абароны дэмакратычных інстытутаў, інфармацыйных прастораў і грамадзянскага даверу ў ЕС і яго атачэнні.

У час, калі ідзе поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны, адбываецца ўстойлівы гібрыдны ціск на Малдову, Арменію і Беларусь, краіны Ўсходняга партнёрства ператварылі ў лабараторыю дэмакратычнай устойлівасці на перадавой.

Яны распрацавалі шырокі спектр практычных мер рэагавання, якія прапануюць правераныя практыкі, папераджальныя сігналы і прынцыпы, што могуць дапамагчы ЕС удасканаліць «Шчыт дэмакратыі» і зрабіць яго больш эфектыўным, асабліва ў барацьбе з кагнітыўнымі і гібрыднымі пагрозамі.

Тым не менш застаецца незразумелым, у якой ступені ацэнка пагроз і палітычны інструментарый ЕС сістэматычна абапіраюцца на разнастайны вопыт краін Усходняга партнёрства. Рызыка заключаецца ў тым, што гэтыя дзяржавы, у тым ліку кандыдаты ў ЕС, будуць працягваць разглядацца пераважна як атрымальнікі падтрымкі па развіцці патэнцыялу, а не як удзельнікі, чый досвед можа фарміраваць меры рэагавання на еўрапейскім узроўні.

Былі абмеркаваныя наступныя тэмы:

1. Як ЕС у цяперашні час канцэптуалізуе кагнітыўныя і гібрыдныя пагрозы дэмакратыі і дзе ў гэтай карціне пагроз фігуруюць прыклады Усходняга партнёрства?

2. Як на практыцы вопыт Украіны, Малдовы, Арменіі і дэмакратычных сіл Беларусі выкарыстоўваўся пры фарміраванні мер рэагавання ЕС да гэтага часу? Дзе асноўныя прабелы?

3. Як краіны-кандыдаты будуць удзельнічаць у праграме «Шчыт дэмакратыі» і звязаных з ёй інструментах?

4. Якія фармальныя механізмы (напрыклад, пастаянныя кансультатыўныя групы, сумесныя практыкі ацэнкі пагроз, структураваныя дыялогі з грамадзянскай супольнасцю) маглі б гарантаваць, што ўрокі суседства сістэматычна ўлічваюцца ў палітыцы ЕС?

5. На гэтым этапе распрацоўкі палітыкі якія магчымасці для экспертнай супольнасці і незалежных даследаванняў застаюцца ўплывовымі ў фарміраванні архітэктуры і прыярытэтаў «Шчыта дэмакратыі»?

Беларускія, ўкраінскія, малдаўскія ўдзельнікі дамовіліся актывізаваць працу Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрствау напрамку падтрымкі жыццяздольнасці дэмакратычных інстытутаў і супрацьстаяння гібрыдным пагрозам.

Scroll to Top