Працоўныя групы БНП

У рамках БНП існуе пяць працоўных груп (ПГ). Чатыры з іх былі арганізаваны як працяг тэматычных шматбаковых платформаў Усходняга Партнерства, у той час як у пятай ПГ «Сацыяльны дыялог», заснаванай ў 2012 г., няма адпаведнай тэматычнай платформы і гэтая працоўная група адносіцца да другой платформы “Эканамічная інтэграцыя і канвергенцыя з палітыкай ЕС”.

Кожная працоўная група аб’ядноўвае шэраг арганізацый і рэалізуе ўласныя праекты. Прадстаўнікі рэгулярна прымаюць удзел у экспертных панэлях Усходняга Партнерства і шматбаковых сустрэчах платформаў, прадастаўляюць экспертныя заключэнні і спрыяюць дасягненню галоўных мэтаў Форуму. На працягу ўсяго года адбываецца нарошчванне сеткі кантактаў і не спыняецца рэалізацыя сумесных праектаў на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях членамі рабочых груп.

Такім чынам працуе пяць працоўных группаў:

Першая працоўная група: «Дэмакратыя, правы чалавека, належнае кіраванне і стабільнасць»

Прыярытэты:

  1. Паляпшэнне ўмоваў для дзейнасці некамерцыйных арганізацыяў
  2. Доступ да інфармацыі
  3. Мабільнае рэагаванне на ўзнікненне пэўных прававых сітуацый і ініцыятываў з боку дзяржавы
  4. Адвакацыйныя працэсы па тэмах, якія таго патрабуюць

Другая працоўная група: “Эканамічная інтэграцыя і канвергенцыя з палітыкай ЕС”

Прыярытэты:

  1. Павышэнне і развіццё лічбавых навыкаў у арганізацыях грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
  2. Адвакацыйная кампанія па прасоўванню прадукцыі і экспарту сельгаспрадукцыі. (павышэнне дасведчанасці і кампетэнцый па патрабаванням рэгламентаў ЕС у вытворцаў с\г прадукцыі, інтэрнацыяналізацыя бізнэса).
  3. Падтрымка развіцця малога прадпрымальніцтва на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях.
  4. Стварэнне і прасоўванне платформы бізнеса і бізнэс- атачэння, актывізацыя праектнага супрацоўніцтва паміж сябрамі ПГ2 з краін Усходняга партнёрства і ЕС.
  5. развіццё PPD на аснове еўрапейскіх тэхналогіяў і лепшых практык.

Трэцяя працоўная група: «Навакольнае асяроддзе, змена клімату і энергетычная бяспека»

Прыярытэты:

  1. Прасоўванне кліматычнай нейтральнасці Беларусі
  2. «Разумны горад» (smart city) і ўстойлівая мабільнасць
  3. Абарона эка-актывістаў
  4. Узмацненне патэнцыялу і напрацоўка практык па механізмах грамадскага ўдзелу.
  5. Прасоўванне пратаколу па стратэгічнай экалагічнай ацэнке.

Чацвёртая працоўная група: «Кантакты паміж людзьмі»

Прыярытэты:

  1. Валанцёрства (у кантэксце распрацоўкі закону пра валанцёрства)
  2. Сацыяльныя даследаванні
  3. Сувязь пакаленняў
  4. Праца па Мадрыдскім плане па сталенні
  5. Прасоўванне негвалтоўнай камунікацыі
  6. Праца з праблемай працоўнай дыскрымінацыі
  7. Улік асаблівасцяў краін УП у культурных праграмах і стварэнне аналагу праграмы «Крэатыўная Еўропа»
  8. Змена нормаў метадамі культуры і правядзенне культурнага форуму на сталай аснове
  9. Лічбавыя навыкі і медыяпісьменнасць
  10. Інклюзіўнасць адукацыі
  11. Праца з праблемай звужэння прасторы для грамадскай супольнасці.

Пятая працоўная група: “Сацыяльная і працоўная палітыка і сацыяльны дыялог”

Прыярытэты:

  1. Сацыяльны дыялог.
  2. Працоўная занятасць і міграцыя.
  3. Сацыяльныя гарантыі: пенсіі, абарона спажыўцоў.
  4. Моладзевая занятасць
  5. Рэформы працоўнага заканадаўства
Scroll to Top