Конкурс стыпендый Грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства 2026

Адкрыўся першы прыём заявак на Праграму стыпендый грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, фінансаваную ЕС, на 2026 год. Кандыдаты могуць падаць заяўкі да 30 снежня 2025 года.

Праграма рэалізуецца ў межах праекта «Усходняе партнёрства: Механізм падтрымкі грамадзянскай супольнасці» і адкрыта для грамадзян Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны — незалежна ад месца іх фактычнага пражывання.

Як падаць заяўку

Заяўкі прымаюцца анлайн. Прыярытэты і крытэры адбору апісаныя ў
Руководстве па падачы заяўкі на стыпендыю 2026 года.

У межах конкурсу дзейнічае спецыяльны тэматычны прыярытэт —
«Устойлівасць грамадзянскай супольнасці». Праекты, што адпавядаюць гэтай тэме, атрымаюць дадатковыя ацэначныя балы.

Наступныя конкурсы будуць адкрывацца вясной 2026, узімку 2026 і вясной 2027 года.

Ці падыходзіць вам гэтая стыпендыя?

Праверце сябе па кароткім спісе патрабаванняў:

  • 18+ гадоў
  • Грамадзянства адной з краін Усходняга партнёрства
  • Матывацыя ўносіць уклад у развіццё грамадзянскай супольнасці
  • Ідэя праекта ў сферы ўзаемадзеяння з супольнасцю або грамадзянскіх лічбавых тэхналогій
  • Гатоўнасць вучыцца
  • Практычнае валоданне англійскай мовай

Што атрымліваюць стыпендыяты

  • У сярэднім 5000 еўра на рэалізацыю праекта
  • Коучынг і суправаджэнне
  • Удзел у міжнародных трэнінгах і мерапрыемствах
  • Далучэнне да міжнароднай супольнасці выпускнікоў
  • Прэстыжны статус стыпендыята ЕС Усходняга партнёрства
Якія праекты будуць паспяховымі

Да разгляду прымаюцца праекты, што спрыяюць:

  • устойлівай і інтэграванай эканоміцы
  • умацаванню падсправаздачнасці і вяршэнства права
  • экалагічнай і кліматычнай устойлівасці
  • інклюзіўнай лічбавізацыі
  • удзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў
Дадатковыя балы — за праекты па ўмацаванні ўстойлівасці грамадзянскай супольнасці:

Інстытуцыйная і арганізацыйная ўстойлівасць:

  • эфектыўнае кіраванне і падсправаздачнасць
  • фінансавая дыверсіфікацыя
  • лічбавая стойкасць і супрацьстаянне дэзінфармацыі
  • падтрымка псіхалагічнага дабрабыту актывістаў

Прававая і палітычная ўстойлівасць:

  • бяспечная прастора для дзейнасці НДА
  • падтрымка вяршэнства права і незалежнага суда

Сацыяльная і сеткавая ўстойлівасць:

  • салідарнасць паміж арганізацыямі
  • прасоўванне інклюзіі і роўнасці
  • супрацьстаянне палярызацыі і дэзінфармацыі
  • абмен ведамі, кааліцыі і навучанне «роўны роўнаму»
Тыпы стыпендый
1. Civic Digital (Грамадзянскія лічбавыя праекты)

Падыходзіць, калі ваш праект уключае:

  • адвакатаванне ў сферы адкрытых дадзеных, празрыстасці бюджэтаў
  • павышэнне якасці дадзеных
  • распрацоўку лічбавых рашэнняў для падсправаздачнасці
  • развіццё і маштабаванне існуючых грамадзянскіх тэхналогій
2. Community Engagement (Праекты ўзаемадзеяння з супольнасцю)

Падыходзіць, калі ваш праект уключае:

  • збор і аналіз мясцовых доказаў
  • удзел у распрацоўцы палітыкі
  • стажыроўкі, ментарскія праграмы, навучанне трэнерству
  • маніторынг дзяржаўнага кіравання
  • павышэнне падсправаздачнасці НДА
  • каардынацыю працы арганізацыяў
Працэс падачы заяўкі
  1. Спампаваць і ўважліва вывучыць
    Кіраўніцтва па падачы заяўкі на стыпендыю 2026 года.
  2. Падаць кароткую канцэптуальную заяўку.
  3. Кандыдаты, чые канцэпцыі будуць адабраныя, будуць запрошаны падаць поўную заяўку.
Важныя даты
  • 26 лістапада 2025 — інфармацыйны вэбінар.
    Рэгістрацыя да 25 лістапада (запіс будзе даступны пазней).
  • 30 снежня 2025 — дэдлайн канцэптуальных заявак
  • 15 лютага 2026 — дэдлайн поўных заявак
  • Красавік 2026 — старт рэалізацыі стыпендый

Заяўкі разглядаюцца па меры паступлення — ранейшая падача павышае шанцы хутка атрымаць адказ.

Калі выкарыстанне онлайн-формы можа ўяўляць для вас рызыку, напішыце на:
eapcivilsociety@protonmail.com

Кантакты

З пытаннямі звяртайцеся на адрас:
fellowships@eapcivilsociety.eu (не пазней чым за 5 дзён да дэдлайну)

Падрабязнасці https://eapcivilsociety.eu/news/fellowships-news/1st-2026-fellowship-call.html

Scroll to Top