Інфасесія для НДА з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскай Камісіі.

Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства запрашае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі на інфасессію з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскай Камісіі.

Інфасесія адбудзецца афлайн у Вільнюсе 19 лістапада 2025 года а 18:00.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі змогуць даведацца пра структуру і дзейнасць Беларускай нацыянальнай платформы, а таксама пра існуючыя магчымасці падтрымкі грамадзянскай супольнасці з боку Еўрапейскага Саюза. Акрамя таго, будзе магчымасць абмеркаваць, як зрабіць гэтыя праграмы больш зразумелымі і даступнымі для патэнцыйных заяўнікаў.

Сустрэча адкрытая для прадстаўнікоў арганізацый-членаў БНП, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца дзейнасцю БНП і пытаннямі развіцця грамадзянскай супольнасці.

Пра месца правядзення арганізатары паведамяць зарэгістраваным удзельнікам. Рэгістрацыя  адчынена да 17.11.2025 уключна.

Scroll to Top