Падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці застаецца адным з ключавых прыярытэтаў Еўрапейскага саюза. Нягледзячы на палітычную сітуацыю і абмежаванні на афіцыйны ўдзел Беларусі ў шэрагу ініцыятыў, Еўрапейская камісія працягвае пашыраць праграмы, скіраваныя на грамадскія арганізацыі, незалежныя медыя, праваабаронцаў, адукацыйныя і культурныя ініцыятывы.
Ва ўмовах, калі афіцыйныя адносіны паміж дзяржавай Беларусь і ЕС абмежаваныя, падтрымка незалежных арганізацый застаецца прыярытэтнай. ЕС накіроўвае намаганні не праз дзяржаўныя структуры, а наўпрост — да грамадзянскай супольнасці і людзей.
У кантэксце Усходняга партнёрства грамадзянская супольнасць Беларусі застаецца надзейным партнёрам ЕС. Камісар Марта Коаст асабіста падкрэслівае важнасць падтрымкі незалежных ініцыятыў і медыя. Гэта пытанне не толькі палітычнай пазіцыі, але і асабістага пераканання кіраўніцтва Еўрапейскай камісіі.
Два ўзроўні падтрымкі: рэгіянальны і двухбаковы
1. Рэгіянальныя праграмы ЕС
Нягледзячы на прыпыненне ўдзелу дзяржавы Беларусь ва Усходнім партнёрстве, ЕС працягвае падтрымліваць удзел беларускай грамадзянскай супольнасці ў яго структурах і ініцыятывах.
Беларускія арганізацыі маюць доступ да шэрагу рэгіянальных праграм:
Civil Society Facility (CSF) https://eapcivilsociety.eu/
- камунікацыйныя лабараторыі для паляпшэння навыкаў публічнага ўзаемадзеяння;
- хакатоны і прастора для генерацыі новых ідэй;
- тэматычныя стыпендыі;
- цяпер адкрыты новы конкурс.
Partnership for Good Governance (PGG) — праграма ЕС разам з Саветам Еўропы https://pjp-eu.coe.int/en/web/partnership-governance
Падтрымлівае:
- трэнінгі і семінары па гендарнай роўнасці;
- антыдыскрымінацыйныя ініцыятывы;
- праграмы кантакт-групы па Беларусі.
EU4Youth https://www.eu4youthdays.eu/ і https://euneighbourseast.eu/ru/youth/
Падыходзіць маладым людзям і арганізацыям, якія працуюць з моладдзю:
- трэнінгі па лічбавых навыках;
- навыкі для зялёнай эканомікі;
- праграмы па прадпрымальніцтве;
- медыятрэнінгі;
- стыпендыі, уключаючы магістарскія праграмы ў галіне еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў.
2. Двухбаковыя праграмы падтрымкі — толькі для Беларусі
З 2020 года ЕС выдзеліў 170 мільёнаў еўра на падтрымку выключна недзяржаўных арганізацый Беларусі, уключаючы:
- грамадзянскую супольнасць і праваабаронцаў;
- незалежныя СМІ;
- культурныя ініцыятывы;
- адукацыю;
- малы і сярэдні бізнес без дзяржаўнай падтрымкі.
Гэта сапраўды значная сума, улічваючы, што першапачаткова ў фінансавай рамцы ЕС на 2021–2027 гады для Беларусі планавалася ўсяго 17 мільёнаў еўра ў год. Пасля падзей 2020 года бюджэт быў павышаны да 37 мільёнаў еўра ў год, і гэты ўзровень захоўваецца штогод.
Пры гэтым важна памятаць: многія арганізацыі атрымліваюць сродкі праз выканаўцаў (implementing partners) і могуць нават не ведаць, што фінансаванне прыходзіць ад ЕС.
Ключавыя праграмы і інструменты падтрымкі
Belarus Beehive 2.0 — праграма, якая падтрымлівае грамадзянскую супольнасць Беларусі ва ўмовах рэпрэсій і рыхтуе яе да дэмакратычных рэформаў. https://www.belarusbeehive.eu/
Галоўная праграма падтрымкі грамадзянскай супольнасці.
- прадастаўляе невялікія гранты (да 60 тыс. еўра);
- прызначаная як для малых арганізацый, так і для буйных — пад канкрэтныя праекты.
European Endowment for Democracy (EED) https://democracyendowment.eu/
Гібкі інструмент падтрымкі.
Падыходзіць, калі:
- вашаму праекту трэба «закрыць прамежак» паміж двума фінансаваннямі;
- вы не можаце атрымаць падтрымку па іншых праграмах;
- патрабуецца аператыўная дапамога для грамадзянскай супольнасці і медыя.
Падача ажыццяўляецца праз простую анлайн-форму.
ArtPower Belarus https://byculture.org/
Фінансаванне культурных і крэатыўных праектаў, уключаючы ініцыятывы грамадзянскай супольнасці, што працуюць у сферы культуры.
- даступна мноства малых грантаў;
- моцны акцэнт на творчыя і міждысцыплінарныя праекты.
ЕС працягне падтрымліваць беларускае грамадзянскае грамадства, пашыраць праграмы і адкрываць новыя конкурсы.




