Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, што падзяляюць каштоўнасці і нормы, пакладзеныя ў аснову Усходняга партнёрства, а таксама зацікаўленыя ў развіцці ўзаемавыгоднага супрацоўніцтва Беларусі з ЕС, запрашаюцца далучацца да дзейнасці Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
Што дае ўдзел у БНП арганізацыям-сябрам:
УЗАЕМАДЗЕЯННЕ. Сябры БНП маюць шмат магчымасцяў для неворкінга з арганізацыямі ЕС і краін Усходняга партнёрства: Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Украіны, Малдовы.
АДВАКАЦЫЯ. Арганізацыі-сябры могуць адвакатаваць сваю павестку на ўзроўні ЕС праз распаўсюд полісі-дакументаў і ўдзел у міжнародных мерапрыемствах.
СУМЕСНЫЯ ПРАЕКТЫ. Сябры БНП знаходзяць новых партнёраў у краінах Усходняга партнёрства і фінансаванне на сумесныя праекты
СУМЕСНЫЯ ПРАЕКТЫ. Сябры БНП знаходзяць новых партнёраў у краінах Усходняга партнёрства і фінансаванне на сумесныя праекты
УМАЦАВАННЕ І РОСТ. Для арганізацый грамадзянскай супольнасці БНП прапануе е-платформу learn4belarus.online з шэрагам бясплатных адукацыйных курсаў, матэрыяламі па арганізацыйным развіцці і інструментамі для роста і развіцця.
Каб стаць сябрам БНП, неабходна запоўніць і даслаць два дакумента на пошту csfbelarus@gmail.com
- Форма заяўкі аб далучэнні да БНП
- Прыклад пратакола\выпіскі з пратаколу паседжання праўлення арганізацыі
Інфармацыя, патрэбная, каб далучыцца да працы Нацыянальнай платформы: