Нацыянальная платформа

Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (БНП ФГС УП) – вядучая пляцоўка кааперацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі для ўзаемадзеяння з Еўрапейскім Саюзам і краінамі Усходняга партнёрства.

Мае больш за 50 сябраў-арганізацый. Заснавана ў ліпені 2010 года.

Дзейнасць БНП скіравана:

  • на пашырэнне ўплыву на працэсы дэмакратызацыі Беларусі, 
  • на беларуска-еўрапейскае супрацоўніцтва,
  • на развіццё і ўмацаваннё грамадзянскай супольнасці Беларусі.
  • на рэформы ў Беларусі па набліжэнні да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

Мы будуем БНП для развіцця супрацоўніцтва, узаемнай падтрымкі, салідарнасці і абмену інфармацыяй паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Для новай дэмакратычнай Беларусі!

Далучайцеся!

Scroll to Top