У дайджасце вы можаце азнаёміцца з працамі дзевяці арганізацый грамадзянскай супольнасці, большасць з якіх – сябры БНП.
Беларускі Хельсінскі камітэт
- Права на здароўе: міжнародныя стандарты і беларуская рэальнасць. Права на найвышэйшы дасягальны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя — адно з фундаментальных правоў чалавека. Даклад падрыхтаваны з выкарыстаннем прававых крыніц і даступных статыстычных дадзеных па стане на 5 снежня 2025 года.
- Нацыянальны індэкс правоў чалавека. Дадзеныя. Аўтары прыводзяць агульную ацэнку сітуацыі з правамі чалавека і па трох катэгорыях (сацыяльна-эканамічныя правы, грамадзянска-палітычныя правы і агульныя меры ў галіне правоў чалавека) ацэньваюць канкрэтныя правы, іх кампаненты і індыкатары ідэальнай сітуацыі.
Праваабарончы цэнтр «Вясна»
- Справаздача аб прымусовай працы ў беларускіх турмах.
- Міжнародная платформа падсправаздачнасці для Беларусі (IAPB), кааліцыя, якую сумесна ўзначальвае «Вясна», прадстаўляе новую справаздачу «Шляхі да падсправаздачнасці для Беларусі». Механізмы барацьбы з парушэннямі правоў чалавека і міжнароднага крымінальнага права.
- Абноўленыя даведнікі па спосабах падтрымкі беларускіх палітычных зняволеных з-за мяжы.
- “Гэта мой тата” фільм пра цяжкае становішча сям’і палітычнага зняволенага.
- Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе. Апублікаваны штогадовы агляд «Вясны».
Праваабарончы цэнтр Lawtrend
- Маніторынг сітуацыі са свабодай асацыяцый і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, снежань 2025 г. In English In Russian
- НДА ў Беларусі: сітуацыя з рэгістрацыяй і ліквідацыяй (вынікі колькаснага даследавання). In English In Russian
- Адноўлена Храналогія парушэнняў свабоды асацыяцый у Беларусі. Цяпер Храналогія ўключае штомесячны агляд парушэнняў свабоды асацыяцый з жніўня 2020 года па снежань 2025 года. In English In Russian
Даследаванне Цэнтра новых ідэй
“Мэпінг беларускай прапаганды: пра што і як пішуць беларускія праўладныя аўтары? Асноўныя вынікі. Даследаванне цалкам даступна ў фармаце PDF: на рускай мове і на англ
Беларуская рада культуры. Даследчая праца Незалежная беларуская культура 2025: актары, выклікі, будучыня
Даследчая праца «Незалежная беларуская культура 2025: дзеячы, выклікі і будучыня» прапануе агляд ключавых арганізацый і фігур, якія фарміруюць беларускую культуру ў краіне і за мяжой, аналізуючы ўмовы, якія паўплывалі на іх працу ў перыяд з восені 2024 года па восень 2025 года. Папярэднія даследаванні, праведзеныя ў 2023 і 2024 гадах з падобнымі мэтамі.
Даследаванне FactCheck.LT
- Два светы інфармацыі: аналіз цытат у беларускіх СМІ (2025)
Праект FactCheck.LT прааналізаваў публікацыі беларускіх СМІ за 2025 год і прыйшоў да высновы, што дзяржаўныя і незалежныя медыі ствараюць розныя інфармацыйныя прасторы.
Экспертамі было прааналізавана больш за 150 тысяч публікацый за 2025 год: каля 77 тысяч з дзяржаўных СМІ і звыш 72 тысяч з незалежных. Аналіз цытавання выяўляе не проста рэдакцыйныя перавагі, а сістэматычнае канструяванне альтэрнатыўных рэальнасцяў. https://factcheck.lt/eng/news/belarusian_media_quotes_2025/
Іншыя даследаванні і аналітычныя працы FactCheck.LT:
- Як беларускія СМІ фарміруюць парадак дня: параўнальны аналіз наратываў. https://factcheck.lt/eng/news/media_narratives/
- Аналіз прагнозаў: інструмент на аснове штучнага інтэлекту для маніторынгу беларускай медыяпрасторы. https://factcheck.lt/eng/news/ai_based_foresight_analysis/
- Як беларускія дзяржаўныя СМІ асвятлялі падзеі ў краінах Балтыі і Польшчы – лістапад 2025 года https://factcheck.lt/eng/news/eu_belarusian_media_november2025/
Даследаванне Банка Ідэй “Рэсацыялізацыя былых палітзняволеных” .
Даследаванне “Рэсацыялізацыя былых палітзняволеных” з дапамогай якасных і колькасных метадаў высвятляе, якая дапамога былым палітзняволеным сапраўды патрэбная.
Вынікі даследавання прызначаныя для праваабарончых арганізацый, дабрачынных ініцыятыў, мясцовых супольнасцяў, спецыялістаў па сацыяльнай падтрымцы, а таксама для даследчай супольнасці, якая працуе з тэмай наступстваў палітычных рэпрэсій. Спампаваць у фармаце PDF
Беларуская нацыянальная моладзевая рада «РАДА»
- Даследаванне становішча беларускай моладзі 2025г. «Ха-ха, мы яшчэ тут».
- Даследаванне Participation of Eastern Partnership Youth Organisations in EUFunded Programmes. Асноўнай мэтай было вызначэнне ключавых формаў і характарыстык удзелу моладзевых арганізацый, а таксама моладзі з краін Усходняга партнёрства (Украіна, Арменія, Беларусь, Малдова) у праграмах, якія фінансуюцца Еўрапейскім Саюзам.
Аналітычны даклад Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы (IDSMbee)
Беларусь і Расія: праекты трансфармацыі. Аналітычны даклад падсумоўвае вынікі экспертных дыскусій (лістапад 2025, Chatham House) аб сцэнарыях постаўтарытарнай трансфармацыі Беларусі і Расіі. Даследаванне ацэньвае рэалістычнасць і ўзгодненасць праектаў дэмакратычных рэформаў, распрацаваных апазіцыйнымі і экспертнымі супольнасцямі. Поўны тэкст дакладу PDF




