Дайджэст актуальных даследаванняў і аналітыкі беларускіх НДА восень-зіма 2025-2026 гг.

У дайджасце вы можаце азнаёміцца з працамі дзевяці арганізацый грамадзянскай супольнасці, большасць з якіх – сябры БНП.

Беларускі Хельсінскі камітэт

  • Права на здароўе: міжнародныя стандарты і беларуская рэальнасць. Права на найвышэйшы дасягальны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя — адно з фундаментальных правоў чалавека. Даклад падрыхтаваны з выкарыстаннем прававых крыніц і даступных статыстычных дадзеных па стане на 5 снежня 2025 года.
  • Нацыянальны індэкс  правоў чалавека. Дадзеныя. Аўтары прыводзяць агульную ацэнку сітуацыі з правамі чалавека і па трох катэгорыях (сацыяльна-эканамічныя правы, грамадзянска-палітычныя правы і агульныя меры ў галіне правоў чалавека) ацэньваюць канкрэтныя правы, іх кампаненты і індыкатары ідэальнай сітуацыі. 
Праваабарончы цэнтр «Вясна»

    Праваабарончы цэнтр Lawtrend

      • Маніторынг сітуацыі са свабодай асацыяцый і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, снежань 2025 г. In English  In Russian
      • НДА ў Беларусі: сітуацыя з рэгістрацыяй і ліквідацыяй (вынікі колькаснага даследавання).  In English  In Russian
      • Адноўлена Храналогія парушэнняў свабоды асацыяцый у Беларусі. Цяпер Храналогія ўключае штомесячны агляд парушэнняў свабоды асацыяцый з жніўня 2020 года па снежань 2025 года.  In English  In Russian

      Даследаванне Цэнтра новых ідэй 

        “Мэпінг беларускай прапаганды: пра што і як пішуць беларускія праўладныя аўтары? Асноўныя вынікі. Даследаванне цалкам даступна ў фармаце PDF: на рускай мове  і  на англ

        Беларуская рада культуры. Даследчая праца Незалежная беларуская культура 2025: актары, выклікі, будучыня

        Даследчая праца «Незалежная беларуская культура 2025: дзеячы, выклікі і будучыня» прапануе агляд ключавых арганізацый і фігур, якія фарміруюць беларускую культуру ў краіне і за мяжой, аналізуючы ўмовы, якія паўплывалі на іх працу ў перыяд з восені 2024 года па восень 2025 года. Папярэднія даследаванні, праведзеныя ў 2023 і 2024 гадах з падобнымі мэтамі.

        Даследаванне FactCheck.LT

          • Два светы інфармацыі: аналіз цытат у беларускіх СМІ (2025)

          Праект FactCheck.LT прааналізаваў публікацыі беларускіх СМІ за 2025 год і прыйшоў да высновы, што дзяржаўныя і незалежныя медыі ствараюць розныя інфармацыйныя прасторы.

          Экспертамі было прааналізавана больш за 150 тысяч публікацый за 2025 год: каля 77 тысяч з дзяржаўных СМІ і звыш 72 тысяч з незалежных. Аналіз цытавання выяўляе не проста рэдакцыйныя перавагі, а сістэматычнае канструяванне альтэрнатыўных рэальнасцяў. https://factcheck.lt/eng/news/belarusian_media_quotes_2025/  

          Іншыя даследаванні і аналітычныя працы FactCheck.LT:

          Даследаванне Банка Ідэй “Рэсацыялізацыя былых палітзняволеных” . 

            Даследаванне “Рэсацыялізацыя былых палітзняволеных” з дапамогай якасных і колькасных метадаў высвятляе, якая дапамога былым палітзняволеным сапраўды патрэбная. 

            Вынікі даследавання прызначаныя для праваабарончых арганізацый, дабрачынных ініцыятыў, мясцовых супольнасцяў, спецыялістаў па сацыяльнай падтрымцы, а таксама для даследчай супольнасці, якая працуе з тэмай наступстваў палітычных рэпрэсій. Спампаваць у фармаце PDF

            Беларуская нацыянальная моладзевая рада «РАДА»

              • Даследаванне Participation of Eastern Partnership Youth Organisations in EUFunded Programmes. Асноўнай мэтай было вызначэнне ключавых формаў і характарыстык удзелу моладзевых арганізацый, а таксама моладзі з краін Усходняга партнёрства (Украіна, Арменія, Беларусь, Малдова) у праграмах, якія фінансуюцца Еўрапейскім Саюзам.

              Аналітычны даклад Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы (IDSMbee)

              Беларусь і Расія: праекты трансфармацыі. Аналітычны даклад падсумоўвае вынікі экспертных дыскусій (лістапад 2025, Chatham House) аб сцэнарыях постаўтарытарнай трансфармацыі Беларусі і Расіі. Даследаванне ацэньвае рэалістычнасць і ўзгодненасць праектаў дэмакратычных рэформаў, распрацаваных апазіцыйнымі і экспертнымі супольнасцямі. Поўны тэкст дакладу PDF 

              Scroll to Top