Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (БНП ФГС УП) – вядучая пляцоўка кааперацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі для ўзаемадзеяння з Еўрапейскім Саюзам і краінамі Усходняга партнёрства.
Мае больш за 50 сябраў-арганізацый. Заснавана ў ліпені 2010 года.
Дзейнасць БНП скіравана:
- на пашырэнне ўплыву на працэсы дэмакратызацыі Беларусі,
- на беларуска-еўрапейскае супрацоўніцтва,
- на развіццё і ўмацаваннё грамадзянскай супольнасці Беларусі.
- на рэформы ў Беларусі па набліжэнні да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства.
Мы будуем БНП для развіцця супрацоўніцтва, узаемнай падтрымкі, салідарнасці і абмену інфармацыяй паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Для новай дэмакратычнай Беларусі!