Як працуе БНП: структура

Структура

Справаздачна-выбарчая Канферэнцыя сябраў БНП

Асноўным куруючым органам Нацыянальнай платформы з’яўляецца справаздачна-выбарчая Канферэнцыя сябраў Платформы, якая збіраецца раз на год. У працы Канферэнцыі могуць браць удзел таксама і не сябры Платформы, але без права галасавання. Падчас працы Канферэнцыі прымаюцца справаздачы Каардынацыйнага Камітэта, Нацыянальнага каардынатара, Кіраўнікоў працоўных груп. А таксама абмяркоўваюцца і прымаюцца мэты, актуальныя задачы і прыярытэты працы Платформы на новы перыяд.

Асноўныя дакументы Канферэнцыі: Рэзалюцыі, Пазіцыі, Заявы.

На Канферэнцыі тэрмінам на 2 гады абіраецца Кардынацыйны Камітэт на чале са Старшыней. Раз на 2 гады абіраецца Нацыянальны каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства, які мусіць прадстаўляць, прыярытэты і задачы агульнага Форума на Нацыянальнай платформе.

Адказваць на актуальныя выклікі, вырашаць задачы нацыянальнага кантэксту і еўрапейскага парадку згодна з пастаўленымі Канферэнцыяй прыярытэтамі мусяць тэматычныя Працоўныя групы.

РЭЗАЛЮЦЫЯ (лац. Resolutio — Рашэнне) – у дадзеным кантэксце рашэнне пэўнага пытання, прынятае ў выніку абмеркавання яго ў калегіяльным органе – Канферэнцыі.

ПАЗІЦЫЯ – палітычны дакумент, які ясна раскрывае пункт гледжання ўдзельнікаў Канферэнцыі на пэўнае пытанне, падзеі, абставіны. Пазіцыі маюць публічны статус і падзяляюцца усімі падпісантамі.

ЗАЯВА — афіцыйны зварот сябраў Нацыянальнай платформы да пэўных арганізацыяў, дзяржаўных структураў і г.д. Накіравана на рэалізацыю правоў і інтарэсаў заяўнікаў або на ліквідацыю тых ці іншых дзеянняў і іх наступстваў. Заявы могуць быць пададзены і ў пісьмовай і ў вуснай форме.

Scroll to Top