Праграмы Еўрапейскай камісіі для Беларусі: агляд магчымасцей

Падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці застаецца адным з ключавых прыярытэтаў Еўрапейскага саюза. Нягледзячы на палітычную сітуацыю і абмежаванні на афіцыйны ўдзел Беларусі ў шэрагу ініцыятыў, Еўрапейская камісія працягвае пашыраць праграмы, скіраваныя на грамадскія арганізацыі, незалежныя медыя, праваабаронцаў, адукацыйныя і культурныя ініцыятывы.

Ва ўмовах, калі афіцыйныя адносіны паміж дзяржавай Беларусь і ЕС абмежаваныя, падтрымка незалежных арганізацый застаецца прыярытэтнай. ЕС накіроўвае намаганні не праз дзяржаўныя структуры, а наўпрост — да грамадзянскай супольнасці і людзей.
У кантэксце Усходняга партнёрства грамадзянская супольнасць Беларусі застаецца надзейным партнёрам ЕС. Камісар Марта Коаст асабіста падкрэслівае важнасць падтрымкі незалежных ініцыятыў і медыя. Гэта пытанне не толькі палітычнай пазіцыі, але і асабістага пераканання кіраўніцтва Еўрапейскай камісіі.

Два ўзроўні падтрымкі: рэгіянальны і двухбаковы

1. Рэгіянальныя праграмы ЕС

Нягледзячы на прыпыненне ўдзелу дзяржавы Беларусь ва Усходнім партнёрстве, ЕС працягвае падтрымліваць удзел беларускай грамадзянскай супольнасці ў яго структурах і ініцыятывах.
Беларускія арганізацыі маюць доступ да шэрагу рэгіянальных праграм:

Civil Society Facility (CSF) https://eapcivilsociety.eu/

  • камунікацыйныя лабараторыі для паляпшэння навыкаў публічнага ўзаемадзеяння;
  • хакатоны і прастора для генерацыі новых ідэй;
  • тэматычныя стыпендыі;
  • цяпер адкрыты новы конкурс.

Partnership for Good Governance (PGG) — праграма ЕС разам з Саветам Еўропы https://pjp-eu.coe.int/en/web/partnership-governance
Падтрымлівае:

  • трэнінгі і семінары па гендарнай роўнасці;
  • антыдыскрымінацыйныя ініцыятывы;
  • праграмы кантакт-групы па Беларусі.

EU4Youth https://www.eu4youthdays.eu/ і https://euneighbourseast.eu/ru/youth/
Падыходзіць маладым людзям і арганізацыям, якія працуюць з моладдзю:

  • трэнінгі па лічбавых навыках;
  • навыкі для зялёнай эканомікі;
  • праграмы па прадпрымальніцтве;
  • медыятрэнінгі;
  • стыпендыі, уключаючы магістарскія праграмы ў галіне еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў.

2. Двухбаковыя праграмы падтрымкі — толькі для Беларусі

З 2020 года ЕС выдзеліў 170 мільёнаў еўра на падтрымку выключна недзяржаўных арганізацый Беларусі, уключаючы:

  • грамадзянскую супольнасць і праваабаронцаў;
  • незалежныя СМІ;
  • культурныя ініцыятывы;
  • адукацыю;
  • малы і сярэдні бізнес без дзяржаўнай падтрымкі.

Гэта сапраўды значная сума, улічваючы, што першапачаткова ў фінансавай рамцы ЕС на 2021–2027 гады для Беларусі планавалася ўсяго 17 мільёнаў еўра ў год. Пасля падзей 2020 года бюджэт быў павышаны да 37 мільёнаў еўра ў год, і гэты ўзровень захоўваецца штогод.
Пры гэтым важна памятаць: многія арганізацыі атрымліваюць сродкі праз выканаўцаў (implementing partners) і могуць нават не ведаць, што фінансаванне прыходзіць ад ЕС.

Ключавыя праграмы і інструменты падтрымкі

Belarus Beehive 2.0 — праграма, якая падтрымлівае грамадзянскую супольнасць Беларусі ва ўмовах рэпрэсій і рыхтуе яе да дэмакратычных рэформаў. https://www.belarusbeehive.eu/
Галоўная праграма падтрымкі грамадзянскай супольнасці.

  • прадастаўляе невялікія гранты (да 60 тыс. еўра);
  • прызначаная як для малых арганізацый, так і для буйных — пад канкрэтныя праекты.

European Endowment for Democracy (EED) https://democracyendowment.eu/
Гібкі інструмент падтрымкі.

Падыходзіць, калі:

  • вашаму праекту трэба «закрыць прамежак» паміж двума фінансаваннямі;
  • вы не можаце атрымаць падтрымку па іншых праграмах;
  • патрабуецца аператыўная дапамога для грамадзянскай супольнасці і медыя.
    Падача ажыццяўляецца праз простую анлайн-форму.

ArtPower Belarus https://byculture.org/
Фінансаванне культурных і крэатыўных праектаў, уключаючы ініцыятывы грамадзянскай супольнасці, што працуюць у сферы культуры.

  • даступна мноства малых грантаў;
  • моцны акцэнт на творчыя і міждысцыплінарныя праекты.

ЕС працягне падтрымліваць беларускае грамадзянскае грамадства, пашыраць праграмы і адкрываць новыя конкурсы.

Scroll to Top