Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства запрашае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі на інфасессію з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскай Камісіі.
Інфасесія адбудзецца афлайн у Вільнюсе 19 лістапада 2025 года а 18:00.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі змогуць даведацца пра структуру і дзейнасць Беларускай нацыянальнай платформы, а таксама пра існуючыя магчымасці падтрымкі грамадзянскай супольнасці з боку Еўрапейскага Саюза. Акрамя таго, будзе магчымасць абмеркаваць, як зрабіць гэтыя праграмы больш зразумелымі і даступнымі для патэнцыйных заяўнікаў.
Сустрэча адкрытая для прадстаўнікоў арганізацый-членаў БНП, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца дзейнасцю БНП і пытаннямі развіцця грамадзянскай супольнасці.
Пра месца правядзення арганізатары паведамяць зарэгістраваным удзельнікам. Рэгістрацыя адчынена да 17.11.2025 уключна.




