Старшыня БНП Эллада Гукасава выступіла з дакладам па сітуацыі з грамадзянскай супольнасьці на пасяджэнні высокапастаўленых прадстаўнікоў Еўрапейскага саюза, прысвечаным сітуацыі ў Беларусі. Сустрэча адбылася ў кастрычніку 2025 г. ў Брусэлі.
Важна, каб еўрапейскія чыноўнікі былі інфармаваны пра пазіцыі грамадзянскай супольнасці Беларусі для прыняцця актуальных і эфектыўных рашэнняў.
Падтрымка Беларусі застаецца прыярытэтам ЕС
Пасяджэнне сабрала прадстаўнікоў інстытутаў ЕС, дзяржаў-членаў, беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Падчас сустрэчы ўдзельнікі пацвердзілі нязменную падтрымку Еўрапейскім саюзам правоў чалавека і асноўных свабод беларусаў.
Акрамя таго, сустрэча стала пляцоўкай для абмеркавання патрэбаў і недахопаў у фінансаванні, абмену досведам паміж донарамі і пошуку шляхоў паляпшэння каардынацыі дапамогі ў складаным палітычным кантэксце. З 2020 года Еўрапейскі саюз застаецца адным з галоўных міжнародных партнёраў беларускага грамадства, мабілізаваўшы больш за 170 мільёнаў еўра падтрымкі.
Гэтая дапамога накіравана на:
- рэагаванне на крызіс у галіне правоў чалавека ў Беларусі;
- падтрымку незалежных СМІ і захаванне доступу да праўдзівай інфармацыі;
- умацаванне грамадзянскай супольнасці.
Такія сустрэчы дазваляюць беларускім арганізацыям грамадзянскай супольнасці заставацца ў дыялогу з партнёрамі з ЕС і міжнароднай супольнасці, прадухіляючы ізаляцыю і забяспечваючы магчымасць абмеркавання пытанняў агульнай важнасці.
Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства і надалей будзе прадстаўляць інтарэсы беларускай грамадзянскай супольнасці на еўрапейскіх пляцоўках, садзейнічаючы абароне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў.




